Лукашэнка анансаваў правядзенне выбараў у Беларусі «паводле новых правілаў»


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Менску анансаваў змены ў выбарчым заканадаўстве. Ён заявіў, што найбліжэйшыя выбары ў Беларусі адбудуцца «паводле новых правілаў», піша «БелТА».

Якія навацыі прапануюцца, пакуль не вядома, але Лукашэнка запэўніў, што ўжо найбліжэйшыя выбары ў Беларусі пройдуць паводле новых правілаў. Ён згадаў толькі адну прапанову Цэнтрвыбаркаму: значнае скарачэнне колькасці акруговых выбарчых камісіяў.

Нарада ў пытаннях змены выбарчага заканадаўства. Менск, Беларусь. 20 кастрычніка 2022 года.
Фота: «БелТА» / belta.by

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду «ў пытаннях фармавання Усебеларускага народнага сходу і зменаў выбарчага заканадаўства».

«Выбары ў 2024 годзе мы мусім правесці ўжо паводле новых правілаў. Засталося крыху больш за год. Гэта будзе самая маштабная кампанія за апошнія гады», – сказаў кіраўнік рэжыму.

Ён дадаў, што абнаўленне Выбарчага кодэксу мусіць быць «сістэмным і пісьменным». Патрэба ў зменах наспявала пакрысе цягам некалькіх гадоў.

«У гэтым дакуменце ўсё павінна быць зразумела і для выбарнікаў, і для чальцоў камісіяў», – адзначыў Лукашэнка.

У 2024 годзе ў Беларусі плануюцца выбары дэпутатаў усіх узроўняў, у тым ліку ў Палату прадстаўнікоў, прызначэнне чальцоў верхняй палаты парламенту і выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. У 2025-м мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.

Hавiны
Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лютым 2024 года
2022.07.07 14:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў