У Крычаве паўторна затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, якога адпусціў суддзя


Сяргей Няроўны.
Фота: racyja.com

У Крычаве перазатрымалі журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага.

Сёння над журналістам мусіў працягнуцца суд «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша MAYDAY.

Пратакол на яго склалі за тое, што ён паставіў лайк старонцы TUT.ВY у Facebook. Яго павінны былі асудзіць яшчэ, 18 кастрычніка, але суддзя суда Крычаўскага раёну Азаранка зрабіў перапынак.

20 кастрычніка ён пастанавіў адправіць матэрыялы справы на дапрацоўку. Але на выхадзе з суду Сяргея Няроўнага затрымалі ўжо паводле новай адміністратыўнай справы і адправілі ў ІЧУ да суда.

У чым цяпер вінавацяць журналіста – невядома.

Hавiны
У Крычаве затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага
2021.10.17 20:15

Нагадаем, што пасля затрымання ў кватэры Няроўнага прайшоў ператрус, сілавікі забралі камп’ютарную тэхніку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў