У ЗСУ сцвярджаюць, што нанеслі ўдар па камандным пункце расейскага флоту пад Севастопалем


Збройныя сілы Украіны заяўляюць, што выбухі пад Севастопалем раніцай 20 верасня былі следствам удару па камандным пункце Чарнаморскага флоту. Мясцовыя акупацыйныя ўлады сцвярджаюць, што пад Севастопалем былі збітыя дзве ракеты.

Выбух у Севастопалі. Крыніца: chp_sevastopol_82 / Telegram

«Раніцай 20 верасня ЗСУ нанеслі паспяховы ўдар па камандным пункце Чарнаморскага флоту акупантаў каля [сяла] Верхнесадовага недалёка ад часова акупаванага Севастопаля», – гаворыцца ў паведамленні ЗСУ.

У той жа час «кіраўнік» Севастопаля Міхаіл Разважаеў аб’явіў днём, што расейская СПА адбіла ракетную атаку на Севастопаль. Ён заявіў, што пад Верхнесадовым пасля «падзення збітых БПЛА» гарэў лес. Яшчэ адзін беспілотнік, паводле ягоных словаў, упаў на тэрыторыі вінаграднікаў у Качы, у сувязі з чым загарэлася трава, бо ў раёне акваторыі Севастопальскай бухты выкарыстоўвалі сродкі аэразольнай маскіроўкі.

Раней паведамлялася, што ў акупаваным Севастопалі і ў наваколлях былі чуваць выбухі. Мясцовыя жыхары паказвалі відэа з ракетамі, якія, як сцвярджаецца, ляцелі на поўдзень. Паведамлялася таксама аб выбуху ў Верхнесадовым, дзе размешчаны запасны камандны пункт Чарнаморскага флоту РФ.

Hавiны
У Сочы загарэўся рэзервуар з дызельным палівам
2023.09.20 10:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў