Кіраўнікі ЦРУ і МУС Польшчы абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі


Падчас тэлефоннай размовы 19 верасня паміж міністрам унутраных справаў і кіраўніцтва Польшчы Мар’юшам Каміньскім і дырэктарам ЦРУ Ўільямам Бэрнзам абмяркоўвалася ў тым ліку сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў сам Каміньскі ў сацсетцы Х (былы Twitter).

Мар’юш Каміньскі.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Абмеркавалі пытанні расейскай агрэсіі ва Украіне, сітуацыю ў Беларусі, а таксама магчымыя сцэнары на будучыню. Гэта чарговая размова за апошні час з шэфам ЦРУ», – паведаміў Мар’юш Каміньскі.



Падрабязнасцяў польскі міністр не стаў распавядаць, толькі адзначыў, што польская выведка і спецслужбы застаюцца ў пастаянным кантакце з амерыканскімі партнёрамі. «Польска-амерыканскае супрацоўніцтва мае выключнае значэнне для бяспекі Польшчы і ўсяго NATO», – дадаў ён.

Афіцыйна ў ЦРУ ніяк не выказваліся наконт перамоваў з польскім бокам.

Раней, 17 верасня, Мар’юш Каміньскі паведамляў, што Памежная ахова Польшчы абʼявіла тэндар на будаўніцтва загароды з электроннымі сістэмамі сачэння на мяжы з Беларуссю на рацэ Буг. Яе даўжыня складзе 172 км. Ён удакладніў, што электронны барʼер будзе ўлучаць прыкладна 4,5 тысячы камер, цеплавізараў і сэнсараў руху.

Польскія кампаніі могуць падаць заяўку на ўдзел да 22 верасня 2023 года. Пераможцу абʼявяць да сярэдзіны лістапада, каб выбраны падраднік мог пачаць будаўніцтва ўжо сёлета.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў