Вынікі пошуку для:

Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях у Хельсінкскай камісіі

Адвакат Сяргей Зікрацкі падчас пасяджэння над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. 9 лютага 2021 году. Фота: ТК / Белсат

Слуханні будуць прысвечаны тэме рэпрэсіяў у Беларусі, паведамляе канал Святланы Ціханоўскай.

Хельсінкская камісія – гэта структура ўрада ЗША, якая сочыць за выкананнем Хэльсінскіх пагадненняў і прасоўвае правы чалавек і бяспеку ў 57 краінах.

У камісію ўваходзяць чальцы Сената ЗША, Палаты прадстаўнікоў Дзярждэпу, міністэрства абароны і міністэрства гандлю ЗША.

Сяргей Зікрацкі – адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў. Апошнім часам ён выступаў абаронцам і ў палітычна матываваных справах, у тым ліку ў працэсах над журналістамі.

Менавіта Зікрацкі абараняў журналістку Кацярыну Андрэеву, якой прысудзілі два гады пазбаўлення волі, і партал TUT.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ.

Зікрацкага выключылі з калегіі адвакатаў, што не дазволіла яму ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.

ТРансляцыю можна будзе паглядзець онлайн.

Святлана Ціханоўская і Сяргей Зікрацкі прэзентавалі праект амністыі

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны