На дабрачынным аўкцыёне выставілі адзіны папяровы асобнік кнігі Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей»


Беларуская рада культуры зыніцыявала выданне і аўкцыён адзінага папяровага асобніку кнігі Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Кніга ўлетку выйшла ў электронным фармаце.

Кніга Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей».
Фота: charityauctionstoday.com

Адмыслова дзеля аўкцыёну Беларуская рада культуры выдала адзіны асобнік кнігі Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей». 220-старонкавае выданне, надрукаванае на еўрапейскай паперы найвышэйшага гатунку, выставілі на дабрачынны аўкцыён. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу лота з персанальным аўтографам аўтара, пойдуць на падтрыманне рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта не проста кніга, гэта акт майго мастацкага, літаратурнага супраціву. Я называю яе «беларускім фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру». Спадзяюся, яна дапаможа чытачам ацалець у вусцішнай казцы, у якую ператварылася беларуская рэальнасць, а яшчэ дасць надзею і прымусіць задумацца пра тое, чаму мы апынуліся ў такім пункце нашай гісторыі, і як тое, што адбываецца ў Беларусі, адгукнецца ў будучыні. Але перадусім «Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта літаратурны твор, і мне хочацца верыць, што ён захапляе і прымушае суперажываць героям. Суперажыванне для нас цяпер – гэта самая вялікая каштоўнасць», – кажа Альгерд Бахарэвіч пра свой твор.

Узяць удзел у дабрачынным аўкцыёне можна тут.

Артыкулы
«Не дапамог украінскай рэвалюцыі – дапамагу беларускай»: малады ўкраінскі мастак малюе Беларусь
2021.08.22 17:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў