На БелАЭС ніяк не могуць вярнуць да працы першы энергаблок


Міністэрства энергетыкі Беларусі абяцала ў ліпені запусціць першы энергаблок БелАЭС, які застаецца ў «планавым рамонце». Але гэтага не адбылося.

БелАЭС. Астравецкі раён, Беларусь. 25 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

«На гэты момант першы блок яшчэ ў рамонце. Да канца месяца павінен быць уведзены ў працу», – распавёў намеснік міністра Сяргей Раянтовіч, перадае Zerkalo.

У красавіку першы энергаблок БелАЭС вывелі ў планава-папераджальны рамонт.

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Да аб’яднанай энергасістэмы краіны яго падключылі 3 лістапада 2020 года.

З моманту ўключэння ў сетку і да першага планавага папераджальнага рамонту на першым энергаблоку выпрацавана больш за 9,3 млрд кВт/г электраэнергіі. Але за гэты час яе неаднаразова адключалі ад сеткі.

Hавiны
У контур энергаблоку трапіла тона смалы: што цяпер адбываецца на БелАЭС і чаму там пастаянна нешта ламаецца
2022.03.10 19:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў