ЗША і Брытанія ўвялі санкцыі супраць Расеі


Сілавікі на Манежнай плошчы ў Маскве. 2 лютага 2021 году.
Фота: Міця Кажурын / Vot Tak TV / Белсат

20 жніўня Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі супраць грамадзянаў і прадпрыемстваў Расеі санкцыі.

Лондан увёў санкцыі супраць сямі супрацоўнікаў ФСБ, бо палічыў іх датычнымі да атручвання апазіцыянера Аляксея Навальнага. У спісе – дырэктар Інстытуту крыміналістыкі ФСБ, кіраўнік Службы абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам, кіраўнік Цэнтру спецыяльнай тэхнікі.

Ва ўсіх уключаных у спіс замарозяць актывы, калі такія маюцца ў Брытаніі, а таксама ім забароняць уезд у краіну.

Услед за гэтым свае санкцыі абвясцілі ЗША. Яны ўвялі абмежаванні супраць дзевяці расейцаў, а таксама Інстытуту крыміналістыкі ФСБ і Дзяржаўнага навукова-даследчага выпрабавальнага інстытуту вайсковай медыцыны Міністэрства абароны РФ.

Абноўлена
Мэркель узняла тэму Беларусі на перамовах з Пуціным. Той адказаў
2021.08.20 18:48

Таксама прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выдаў распараджэнне аб прыняцці дадатковых мер у дачыненні да некаторых расейскіх экспартных энергетычных трубаправодаў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага патоку-2», «у сувязі з незвычайнай і надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспекі, вонкавай палітыцы і эканоміцы ЗША, якую стварае шкодная вонкавая палітыка ўраду Расеі». Паводле ўказу, некаторыя расейскія трубаправоды і іншыя энергапраекты датычныя да Расеі і яе грамадзянаў, прызначаныя для экспарту энерганосьбітаў, могуць быць заблакаваныя на ўказанне дзяржсакратара і міністэрства фінансаў.

Апроч таго, Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што ўвёў абмежаванні на імпарт некаторых тыпаў расейскай агнявой зброі і на экспарт ядравых і ракетных тэхналогіяў і абсталявання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў