Рэдактара сайту «Виртуальный Брест» пакаралі за распаўсюд нібыта экстрэмісцкага матэрыялу


Падставаю для судовага працэсу стала публікацыя пра гісторыю затрымання жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара, паведамляе БАЖ.

Два месяцы таму ў судзе Маскоўскага раёну Берасця ўжо разглядалі адміністратыўную справу аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайту «Виртуальный Брест» экстрэмісцкім матэрыялам. Падставаю для судовага працэсу ў чэрвені была публікацыя пра гісторыю затрымання жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. У якасці ілюстрацыі да тэксту на сайце змясцілі фота Гундара ў вопратцы з арнаментам. Прадастаўнікі ГУБАЗіК палічылі, што гэты арнамент нібыта ўтрымлівае свастыку, і прапанавалі суду прызнаць згаданую публікацыю экстрэмісцкім матэрыялам.

Абноўлена
У Берасці затрыманы рэдактар мясцовага парталу. Яго судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2021.07.07 10:40

Тады суд задаволіў пазоў і прызнаў публікацыю экстрэмісцкай, але на гэтым прыгоды для рэдактара «Виртуального Бреста» Андрэя Кухарчыка не скончыліся. Праз некалькі тыдняў на яго склалі новы адміністратыўны пратакол: гэтым разам паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, змешчанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа зноў датычыла публікацыі, у якой быў змешчаны здымак Уладзіміра Гундара.

Пратакол некалькі разоў вярталі ў міліцыю на дапрацоўванне, пакуль 19 жніўня суд Маскоўскага раёну Берасця не прызнаў Андрэя Кухарчыка вінаватым.

Суд пакараў рэдактара «Виртуального Бреста» штрафам 10 базавых велічыняў (290 рублёў) і пастанавіў канфіскаваць у яго кампютарнае абсталяванне, на якім ён, паводле абвінавачання, здзейсніў правапарушэнне, распаўсюдзіўшы фота. Але, як адзначыў Андрэй Кухарчык, гэтую тэхніку ў яго забралі яшчэ ў ліпені падчас ператрусу і пакуль нічога не вярнулі.

Hавiны
Родныя вязня Уладзіміра Гундара, які з’яўляецца інвалідам, паведамляюць, што за кратамі яго катуюць
2021.06.30 20:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў