«Office Life»: улады плануюць змяніць падаткаабкладанне для ІП


Улады рыхтуюць радыкальныя змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадаем, 22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі стала занадта шмат індывідуальных прадпрымальнікаў, якія нібыта нічога не плоцяць. З 17 жніўня прыпынілі дзяржаўную рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў.

Паводле выдання «Office Life», цяпер Міністэрства фінансаў змяняе падаткаабкладанне ІП. Акрамя таго, у калідорах улады думаюць над тым, каб рэзка абмежаваць пералік відаў дзейнасці для прадпрымальнікаў. Плануецца, што ў большасці відаў дзейнасці ІП не змогуць наймаць работнікаў. А падаходны падатак для іх павялічыцца да 18 %. Таксама хочуць адмяніць адзіны падатак у большасці відаў дзейнасці.

«Такім чынам, краіна вернецца да таго рэгулявання, якое было ў 1990-ыя. Каб не пладзіць іпэшнікаў, іх вырашана больш не рэгістраваць», – адзначыла крыніца выдання ў бізнес-саюзе.

Hавiны
Прыйшлі з ператрусам да буйной IT-кампаніі «SolbegSoft»
2021.08.19 17:19

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў