Пасля выбараў Беларусь пакінулі да 23 тысяч айцішнікаў


З восені 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тыс. айцішнікаў. Адпаведныя падлікі правёў тэматычны партал Dev.by.

Парк высокіх тэхналогіяў.
Фота: dev.by

Найбольш іх з’ехала ў Польшчу – 8–10 тыс. асобаў. Да 2–4 тыс. айцішнікаў выехалі ў Грузію і столькі ж ва Украіну, да 2–3 тыс. – у Літву, да 2,5 тыс. – ва Узбекістан.

Як распавёў CEO буйной кампаніі, працэс рэлакацыі ў 2022 годзе мае тры адметнасці, што абцяжарваюць колькасныя ацэнкі.

Гэтак, працаўнікі, якія перамясціліся з Беларусі, не спяшаюцца ўладкоўвацца на працу ў краіне рэлакацыі, бо спадзяюцца, што змогуць вярнуцца назад.

Некаторыя працаўнікі паспрабавалі пераехаць у пэўную краіну і вяртаюцца назад у Беларусь, пры гэтым разглядаюць рэлакацыю ў трэцюю краіну.

Таксама некаторыя краіны, напрыклад, Латвія, на тры месяцы замарожвалі працэсы выдачы ВНЖ, што таксама запаволіла статыстыку звальнення адмыслоўцаў з Беларусі.

Hавiны
За няпоўныя два гады беларусам выдалі 650 тысячаў шэнгенскіх візаў
2022.06.18 12:34

З верасня 2020 года да траўня 2022-га беларусам выдалі каля 650 тыс. шэнгенскіх візаў. 340 тыс. візаў выдала Польшча, яшчэ 310 тыс. – іншыя краіны шэнгенскай зоны.

Толькі на падставе праграмы «Poland Business Harbour» візы для рэлакацыі ІТ-бізнесаў і ІТ-адмыслоўцаў атрымалі 40 тыс. беларусаў. Таксама Польшча выдала каля 35 тыс. гуманітарных візаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў