Палітычная лідарка прыбыла ў Люксембург па запрашэнні Жузэпа Барэля. Заўтра зранку яна выступіць перад міністрамі замежных справаў Еўразвязу па сітуацыі ў Беларусі і адкажа на пытанні міністраў, паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Як вы ведаеце, зранку будзе апублікаваны спіс асобаў і фірмаў, якія патрапілі пад санкцыі. Плануецца таксама, заўтра на паседжанні міністры павінны вырашыць пра прыняцце сектаральных санкцыяў», – падкрэсліў ён.
Паводле Вячоркі, у сваім выступе Ціханоўская закране тэму захопу самалёта і выкрадання Рамана Пратасевіча, закліча не дапусціць «гандлю» палітвязнямі, зверне ўвагу на доказы катаванняў і суіцыды ў турмах, эскалацыю рэпрэсіяў супраць журналістаў і закрыццё Tut.by. Ціханоўская з міністрамі абмяркуюць далейшыя крокі па ціску на рэжым, прыцягнення вінаватых да адказнасці, а таксама дапамогі рэпрэсаваным.
Ціханоўская правядзе сустрэчы з прэм’ерам Люксембургу, міністрамі Бельгіі і Славеніі. Плануюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Еўракамісіі па Усеабдымным плане дапамогі, які прадугледжвае да 10 мільярдаў еўра для свабоднай Беларусі.
МГМ, belsat.eu