«Честную газету» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем


Па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў унесены праект самвыдату «Честная газета».

Пра гэта паведаміў ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале, назваўшы выданне «групай грамадзян, аб’яднаных праз рэсурсы ў сацыяльных сетках, мэсенджэрах, а таксама іншым спосабам».

Крыніца: Честная газета

«Честная газета» – штотыднёвае незалежнае выданне пра актуальныя навіны беларускага пратэсту і свету, арыентаванае на аўдыторыю, якая шмат глядзіць дзяржаўнае тэлебачанне і мала карыстаецца інтэрнэт рэсурсамі. Газета даступна кожнаму ў адным PDF файле, яе можна раздрукаваць і распаўсюджваць сярод суседзяў, родных, калег.

Газета пачала выходзіць пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 года. На сярэдзіну траўня 2022 года выйшла ўжо 84 нумары.

Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў дзейнасць газеты забаронена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Меркаванні
Адказ на пытанне «А ці не пайсці нам на кампраміс з захаваннем улады Лукашэнку?»
2022.05.20 14:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў