«Гэта для абароны жыцця». Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне на $61 млрд


Пасля паўгода унутрыамерыканскага палітычнага змагання Палата прадстаўнікоў Кангрэса ўхваліла законапраект аб дапамозе Украіне, перадае «The Associated Press». Цяпер дакумент разгледзіць Сенат, адкуль ён адправіцца на подпіс прэзідэнту Джо Байдэну. Той ужо заклікаў не марудзіць.

Акцыя падтрымання Украіны каля Капітолію. Вашынгтон, ЗША. 20 красавіка 2024 года.
Фота: Ken Cedeno / Reuters / Forum

Законапраект аб дапамозе Украіны натрапіў на супрацьстаянне дэмакратаў і рэспубліканцаў, і Кіеў на паўгода фактычна стаў закладнікам унутрыамерыканскай палітычнай дыскусіі. Нарэшце 20 кастрычніка Палата прадстаўнікоў, дзе бальшыня ў Рэспубліканкай партыі, ухваліла дакумент.

Шмат дэпутатаў віталі вынікі галасавання, размахваючы ўкраінскімі сцягамі.

Цяпер законапраект разгледзіць Сенат, які кантралююць дэмакраты, таму затрымак быць не мусіць. Прэзідэнт Джо Байдэн ужо заклікаў не марудзіць.

«Я заклікаю Сенат хутка адправіць гэты пакет на мой стол, каб я мог падпісаць яго, і мы маглі хутка даць зброю і абсталяванне Украіне дзеля задавальнення іх неадкладных патрэбаў на полі бою», – заявіў Байдэн.

Hавiны
Зяленскі заявіў, што без дапамогі ЗША Украіне прыйдзецца адступаць «крок за крокам»
2024.03.30 08:10

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Палаце прадстаўнікоў за доўгачаканую пастанову:

«Вельмі важкі пакет, які адчуюць і нашыя воіны на перадавой, нашыя гарады і сёлы, якія цярпяць ад расейскага тэрору. Дзякую кожнаму і кожнай, хто падтрымаў наш пакет: гэта пастанова для абароны жыцця».

Аб’ём дапамогі – $61 млрд, з іх $23 млрд пойдзе на папаўненне зброі і боепрыпасаў амерыканскага войска, амаль $14 млрд Украіна атрымае на набыццё зброі ў ЗША, $9 млрд – на падтрыманне эканомікі (бальшыня гэтай сумы – крэдыты, якія, зрэшты, могуць быць спісаныя).

Разгляд законапраекту ў Сенаце запланаваны на 23 красавіка.

Аналітыка
Крызіс заходняй дапамогі: якую зброю чакае Украіна і колькі яшчэ можа без яе пратрымацца?
2024.03.11 06:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў