Рэдактарку газеты «Новы час» Аксану Колб забралі на допыт у СК


Стала вядома, што сёння дадому да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі. Вядома, што група невядомых са шчытамі і кувалдамі ўварвалася ў кватэру рэдактаркі «Новага часу» і забрала яе на допыт у СК, паведамляе Telegram выдання.

У якім статусе і паводле якой справы была затрыманая Колб, пакуль невядома. Сваякі паведамляюць, што «невядомыя» не ўжывалі сілы і спецсродкаў супраць журналісткі.

Газета «Новы час» не выходзіць са жніўня 2021 года, а сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года.

У 2021 годзе выпуск газеты «Новы час» быў прыпынены – друкарні адмовілася яе друкаваць. «Белсаюздрук» таксама прыпыніў распаўсюд выдання. У 2021 годзе ў офісе і ўдома ў кіраўнікоў «Новага часу» былі ператрусы. «Невядомыя» прыходзілі да галоўнай рэдактаркі выдання Аксаны Колб, намесніка рэдактара Сяргея Пульшы, фотакарэспандэнта Дзмітрыя Дзмітрыева.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў