Расейцы прымусова перасялілі ў РФ больш за 500 тысяч украінцаў. Сярод іх 121 тысяча дзяцей. Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца на паседжанні ўстановы, паведамляе «Укрінформ». Пры гэтым украінцам выдаюць дакументы, якія забараняюць пакідаць расейскую тэрыторыю цягам двух гадоў.
Кісліца заявіў, што ўкраінцаў адпраўляюць у дэпрэсіўныя рэгіёны РФ, у прыватнасці ў паўночныя вобласці і на востраў Сахалін. Акрамя таго, не менш за 20 тысяч украінцаў утрымліваюцца ў фільтрацыйных лагерах на лініі Мангуш – Нікольскае – Ялта, каля 5–7 тысяч – у Безыменным.
Таксама омбудсвумен пры Вярхоўнай Радзе Украіны паведаміла, што расейскія вайскоўцы пачалі мэтанакіравана выкрадаць людзей з Запарожскай вобласці. Учора стала вядома як мінімум пра 150 асобаў, вывезеных у невядомым кірунку.
ЗХ belsat.eu