ААН: Украіну пакінулі больш за 5 мільёнаў уцекачоў


Ужо 56 дзён цягнецца ваенны канфлікт Расеі і Украіны. Колькасць уцекачоў з Украіны штодня павялічваецца. Офіс вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў зафіксаваў сёння лік 5 034 439 чалавек, пераважна гэта жанчыны і дзеці, якія выехалі за межы Украіны.

Уцякачкі Ірына з дачкой Дашай прыехалі з Львова. Дарога да Жэшава склала каля 5 гадзін. «Да сёння спадзяваліся, што не прыйдзецца пакідаць дом, але ж апошнія навіны не асабліва радуюць. Наш дом стаіць каля аэрапорту і стратэгічнага заводу. То бок мы пасярэдзіне. Мы бачылі дым, у нашым суседнім доме павыляталі шыбы. Акрамя таго, у крамах ужо адчуваецца рост коштаў, некаторыя харчы знікаюць. А зарплаты, на жаль, не падымаюцца», – кажа Ірына. Жэшаў, Польшча, 30 сакавіка 2022 года. Фота Белсат

Найбольшую колькасць уцекачоў, паводле афіцыйных звестак, прыняла Польшча – 2 825 000. На другім месцы – Румынія, 757 000. Расею змясцілі на трэцім радку – амаль паўмільёна чалавек. Украіна сцвярджае, што на тэрыторыю РФ людзей вязуць прымусова, фактычна выкрадаючы, часта падзяляючы сем’і, забіраючы дзяцей. Многіх змяшчаюць у фільтрацыйныя лагеры.

Hавiны
Расейцы прымусова перасялілі ў РФ ужо больш за 500 тысяч украінцаў
2022.04.20 09:28

Радыё «Свабода» адзначае, што колькасць уцекачоў з Украіны за першыя тры тыдні вайны перавысіла лік уцекачоў ад войнаў у Босніі і Герцагавіне ды Косаве ў 90-я, адкуль, паводле вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў Філіпа Грандзі (Filippo Grandi), уцяклі ад 2 да 3 мільёнаў чалавек за 8 гадоў. Такім чынам, вайну Расеі супраць Украіны ўжо можна называць найбуйнейшай гуманітарнай катастрофай у Еўропе пасля ІІ сусветнай вайны.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў