Судзяць меркаваных адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам» і Сяргея Спарыша з «Народнай грамады»


Менскі абласны суд распачаў разгляд справы над блогерамі Сяргеем Коршунам і Яўгенам Прывалавым, меркаванымі адміністратарамі тэлеграм-каналу «Армія з народам» Сяргеем Ярашэвічам і ягонай жонкай Антанінай Канавалавай, а таксама актывістам «Народнай грамады» Сяргеем Спарышым. Затрыманых абвінавачваюць у рыхтаванні да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў, піша Радыё «Свабода».

Суд над адміністратарамі telegram-каналу «Армія з народам». Менск, Беларусь. 20 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Фігурантаў справы тэлеграм-каналу «Армія з народам» вінавацяць у рыхтаванні да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў. Аналагічныя абвінавачванні агучылі і актывісту «Народнай грамады» Сяргею Спарышу, таксама яму інкрымінуюць перашкоду дзейнасці Цэнтрвыбаркаму.

Узначальвае паседжанне суддзя Аляксандр Епіхаў.

Фота: АВ / Белсат

На лаве падсудных акрамя Сяргея Спарыша, Сяргей Коршунаў, Яўген Прывалаў, Сяргей Ярашэвіч і ягона жонка Антаніна Канавалава. Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.

Hавiны
Палітвязня Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК
2021.03.16 16:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў