Беларуса, якога забіла ФСБ у Карэліі, пахавалі ў Расеі


Беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога забілі супрацоўнікі ФСБ пры затрыманні ў Карэліі, пахавалі ў Расеі. Пра гэта стала вядома «DW» пасля гутаркі з адным з сыноў загінулага, які прасіў не называць ягонага імя.

Беларус Мікалай Аляксееў, забіты ў Карэліі супрацоўнікамі ФСБ.
Фота: Николай Алексеев / «ВКонтакте»

Пахаванне прайшло 16 сакавіка. У гэты дзень малодшаму з дзяцей Мікалая споўнілася дзевяць месяцаў.

Спецслужбы сачылі за Мікалаем каля месяца, распавёў ягоны сын. У Расеі загінулы жыў некалькі гадоў, бо ў Беларусі яго абвінавацілі ў «знявазе Лукашэнкі» і шукалі.

«З бацькам меў зносіны літаральна за некалькі дзён да ягонага забойства. Апошнім часам ён шукаў магчымасць выехаць за мяжу, бо з мінулага года РФ і РБ аб’ядналі  спісы вышуку», – сказаў сын Мікалая.

49-гадовага Аляксеева застрэлілі 6 сакавіка. Расейскі сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну павінны былі затрымаць ў крымінальнай справе «аб падрыхтоўцы да тэракту» і нібыта ён аказаў супраціў. Таксама паведамлялася пра ягоную сувязь з палком Кастуся Каліноўскага.

Сын Мікалая кажа, што ягоны бацька падтрымаў пратэсты ў 2020 годзе і быў супраць вайны ва Украіне, аднак інфармацыю пра полк Каліноўскага ён не пацвердзіў.

Аб’ектыў
ФСБ забіла ў Карэліі грамадзяніна Беларусі
2024.03.07 20:30

Арсен Рудэнка belast.eu

Стужка навінаў