У студзені – лютым 2022 года зарэгістраваныя 279 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказнік захваральнасці на 30 % перавысіў узровень аналагічнага перыяду 2021 года.
Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Цяпер паказнік захваральнасці ў Беларусі складае 2,98 выпадку на 100 тысячаў насельніцтва (2021 год – 2,06 выпадку на 100 тысячаў насельніцтва).
Найгоршая сітуацыя склалася на Гомельшчыне: за першыя два месяцы 2022 года там захварэлі на ВІЧ 66 чалавек (4,8 выпадака на 100 тысяч асобаў). Самы нізкі паказнік зафіксаваны на Берасцейшчыне – 1,12 выпадку на 100 тысячаў.
88,2 % з ліку зарэгістраваных у студзені – лютым 2022 года выпадкаў ВІЧ – асобы, якім больш за 30 гадоў.
У агульнай структуры ВІЧ-інфікаваных асобаў пераважаюць мужчыны (60,7 %), доля жанчын складае 39,3 %. Асноўны шлях заражэння – палавы (81,7 %), доля заражэння пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў складае 16,1 %.
РР belsat.eu