На свабоду выйшаў палітвязень Мікалай Чарняўскі


Мікалай Чарняўскі цалкам адбыў свой тэрмін зняволення і выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікалай Чарняўскі – жыхар Гарадка (Віцебская вобласць), быў пакараны 1,5 года калоніі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў». Паводле маці, судзілі Мікалая за выраз «Ур…д в погонах».

«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без ніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянт – не», – распавядала маці асуджанага.

Свой тэрмін Мікалай адбываў у папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску.

На дзень 20 сакавіка ў Беларусі 1094 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Hавiны
Супраць палітвязня Івана Зянька распачалі новую крымінальную справу
2022.03.18 13:54

РР belsat.eu

Стужка навінаў