Яшчэ адно затрыманне пад «рэферэндум»: у Калінкавічах кінулі за краты Аляксандра Елісеева


Актывіста і сябру АГП Аляксандра Елісеева затрымалі пасля таго, як ён паўдзельнічаў у так званай «дыялогавай пляцоўцы» да «рэферэндуму», паведамляе «Палеская Вясна».

17 лютага Аляксандр Елісееў узяў удзел у абмеркаванні зменаў у Канстытуцыі на «дыялогавай пляцоўцы», якая ладзілася ў аграрна-тэхнічным ліцэі ў Калінкавічах. Апроч чыноўнікаў, на ёй прысутнічаў старшыня Калінкавіцкага райвыканкаму Сяргей Гвоздзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка.

Зранку 19 лютага дамоў да Елісеева прыехаў кіраўнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка і сказаў, што супраць яго распачатая справа аб адміністрацыйным правапарушэнні і яму «трэба праехаць у РАУС».

Паводле якога артыкулу завялі справу, невядома. З пастарунку міліцыі Елісееў так і не выйшаў.

«Рэферэндум» па прыняцці зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага. Прадстаўнікі заходніх краінаў не лічаць «рэферэндум» дэмакратычным і не прызнаюць Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.

Hавiны
Мужчына хацеў зарэгістравацца назіральнікам на «рэферэндум» – яго пасадзілі на 12 сутак
2022.02.20 09:18

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў