Мужчына хацеў зарэгістравацца назіральнікам на «рэферэндум» – яго пасадзілі на 12 сутак


Жыхар пасёлку Чонкі Гомельскага раёну Мікалай Сушкоў хацеў зарэгістравацца назіральнікам на мясцовым выбарчым участку №45 для правядзення «рэферэндуму». Яго выклікалі ў сельсавет, а потым асудзілі на 12 сутак арышту, паведаміла «Вясна».

Мікалай Сушкоў сабраў неабходную колькасць подпісаў і 18 лютага аднёс іх у сельсавет, дзе месціцца выбарчая камісія. Праз некаторы час яму напісаў паведамленне ў «Фэйсбуку» старшыня Чонкаўскага сельсавету Аляксей Кобзараў і запрасіў на сустрэчу.

Пасля паходу ў пасялковы выбаркам Мікалай перастаў выходзіць на сувязь.

Як даведаліся праваабаронцы, Сушкоў быў затрыманы і асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле якога артыкулу, пакуль невядома.

Паводле заканадаўства, кожны грамадзянін мае права быць назіральнікам, падаўшы ў камісію заяву, падпісаную не менш чым 10 грамадзянамі, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі вобласці, раёну, гораду, участка для галасавання.

Hавiны
Палкоўнік Паўлічэнка сфармуе групы з ветэранаў спецназу для аховы парадку падчас «рэферэндуму»
2022.02.17 19:58

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў