Беларускія мастацкія гімнасткі рыхтуюцца да Кубка свету


Міжнародная гімнастычная федэрацыя (FIG) прызнала статус асобы галоўнага трэнера зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірыны Ляпарскай «нейтральным».

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская.
Фота: sb.by

Гэта значыць, што яна можа быць чальцом беларускай дэлегацыі і прысутнічаць на найважнейшых турнірах году – Кубку свету, чэмпіянаце планеты альбо World Challenge Cups. Як вядома, Ірына Ляпарская ўсцяж падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і  польскі ўрад ўключыў яе ў спіс асобаў, якія падпадаюць пад санкцыі. Былы генеральны сакратар арганізацыі Пётр Дэк лічыць, што наўпроставы не ўдзел у вайне ва Украіне рэжыму Лукашэнкі не значыць, што спартоўцы, якія падтрымліваюць ягоны дыктатарскі статус, могуць мець нейтральнае становішча для выступу ў спаборніцтвах.

«Гімнасткі зборных Расіі і Беларусі рэдка выступалі на спаборніцтвах у Польшчы яшчэ да пачатку вайны ва Украіне.  Пасля 24 лютага 2022 года яны ўвогуле не з’яўляюцца і я не думаю, што ў бліжэйшы час тут адбудуцца істотныя змены. Міжнародная гімнастычная федэрацыя паддалася на прапанову Міжнароднага алімпійскага камітэту і надала нейтральны статус галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірыне Ляпарскай, вядомай сваімі шчыльнымі і трывалымі сувязямі з Лукашэнкам і ягонымі хаўруснікамі. У снежні 2023 года Ляпарская атрымала таксама ўзнагароду з рук міністра спорту Расеі Алега Матыцына», – кажа Пётр Дэк у размове з карэспандэнтам «Белсату».

Пётр Дэк адзначыў, што ў траўні 2023 года Ірына Ляпарская была ўнесена польскімі ўладамі ў спіс асобаў, якія трапілі пад санкцыі з-за падтрымкі палітыкі Лукашэнкі. Па той жа прычыне абмежаванні крануліся і былой гімнасткі зборнай Беларусі Кацярыны Галкінай, а таксама трэнера зборнай краіны Любові Чаркашынай. Варта нагадаць, што 11 снежня мінулага году ў Нацыянальным Алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне 20-ці ветэранаў беларускага спорту юбілейнымі медалямі Міністэрства спорту Расейскай Федэрацыі з нагоды стагоддзя ўтварэння дзяржаўнага органа ўпраўлення ў галіне фізічнай культуры і спорту. Сярод тых, хто атрымаў расейскія памятныя ўзнагароды і прадстаўніцы беларускай мастацкай гімнастыкі: Ірына Ляпарская ды алімпійская чэмпіёнка Сеулу-1988 у шматбор’і Марына Лобач.

У адрозненне ад мінулага сезону, сёлета беларускія гімнасткі ўсё ж выйдуць на буйныя міжнародныя старты. Ад 15 да 17 сакавіка ў грэцкім Паляё Фаліра стартуе серыя Кубка свету пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі. Затым этапы пройдуць у Софіі, Баку і Ташкенце. Аднак у Будапэшце, на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы, што адбудзецца напрыканцы траўня, ні расейскіх ні беларускіх прадстаўніц не будзе. Не на прыклад Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Еўрапейскі гімнастычны звяз не дапусціў (прынамсі пакуль) гімнастак з вышэйназваных краінаў на свае спаборніцтвы.

Раней стала вядома, што Міжнародная федэрацыя гімнастыкі надала статус «нейтральных», акрамя Ляпарскай, яшчэ 29-ці прадстаўнікам розных відаў гімнастычных спаборніцтваў (гімнастыцы спартовай і мастацкай, а таксама скачках на батуце). Расейскіх прадстаўнікоў гэтага віду спорту ў тым спісе няма ніводнага. Але апублікаваны пералік «нейтральных» спартоўцаў, трэнераў, лекараў нацыянальных камандаў мае права змяняцца. Прозвішчаў можа стаць як больш, гэтак і меней, калі знойдуць падставы кагосьці пазбавіць магчымасці выязджаць і выступаць на буйных турнірах.

Hавiны
Беларускі хакеіст заробіць у ЗША амаль 17 мільёнаў долараў
2024.01.20 18:43

Аляксандр Пуціла belsat.eu

Стужка навінаў