Арменія выдала беларуса на запыт Генеральнай пракуратуры


Генеральная пракуратура Арменіі на запыт беларускай Генпракуратуры выдала грамадзяніна Беларусі, якога на радзіме хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за растрату ў асабліва буйным памеры і ўхіленне ад службы ў арміі.

Фота: БелТА

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны здзейсніў растрату даручанага яму аўтамабіля маркі «Mercedes-Benz Vito», прадаўшы яго нявызначанаму пакупніку, чым нанёс маёмасную шкоду пацярпеламу на суму 31,5 тыс. рублёў. Яму ставіцца ў віну растрата даручанай маёмасці ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 211 КК).

Акрамя таго, беларус, дасягнуўшы прызыўнога ўзросту, у лістападзе 2018 года не з’явіўся ў ваенкамат на медычны агляд. Яго абвінавачваюць яшчэ і ва ўхіленні ад мерапрыемстваў для прызыву на вайсковую службу (ч.1 арт. 435 КК).

Экстрадаваны з Арменіі беларус ужо перададзены ў праваахоўныя органы. Папярэдняе расследаванне завершанае, крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў