«Зрабіў перапост роліку». Стала вядома, за што затрымалі пісьменніка Севярына Квяткоўскага


Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў апублікаваў 20 студзеня «пакаяннае» відэа з затрыманым пісьменнікам і публіцыстам Севярынам Квяткоўскім. На відэа ён кажа, што ў 2021 годзе зрабіў перапост роліка, загаловак якога змяшчаў абразу аднаго з берасцейскіх міліцыянтаў.

«Зрабіў перапост роліку з YouTube, дзе ў загалоўку гучыць абраза аднаго з супрацоўнікаў берасцейскай міліцыі», – кажа на відэа Севярын Квяткоўскі і называе свае дзеянні няправільнымі. Ці выставілі яму абвінавачанне, пакуль невядома.

У міліцэйскім відэа паказалі, як затрымлівалі Севярына Квяткоўскага: узброеныя супрацоўнікі МУС выбілі дзверы ягонай кватэры.

Пра затрыманне пісьменніка Севярына Квяткоўскага 19 студзеня паведаміў тэлеграм-канал «By_culture». Цягам апошніх паўгода Квяткоўскі быў за межамі Беларусі.

Севярын Квяткоўскі – аўтар кніг «Як стаць беларусам. 100 гісторый», «Фрашкі да пляшкі», «Падарунак для Адэлi», «Каларадская пушча». Вядомы і як публіцыст.

Размова
Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі
2021.05.10 22:20

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў