САЗ прапанавала зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі


Лагатып Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ). Выява: zn.ua

Сусветная арганізацыя здароўя мяркуе, што абмежаванні міжнародных паездак не эфектыўныя. Арганізацыя парэкамендавала прыняць абмежаванні на чарговым паседжанні Камітэту надзвычайных сітуацыяў.

Паводле меркавання САЗ, абмежаванні на перамяшчэнні паміж краінамі «спрыяюць эканамічнаму і сацыяльнаму стрэсу, з якім сутыкаюцца дзяржавы», але ніяк не перашкодзілі распаўсюду варыянту каронавіруса о-мікрон.

САЗ заклікала не лічыць дэманстраванне доказаў вакцынацыі ад COVID-19 абавязковай умоваю для паездкі ў тым ліку праз няроўную даступнасць прышчэпак у розных краінах, а замест пацверджання вакцынацыі варта шырэй ужываць іншыя захады: тэставанне або ізаляцыю/каранцін.

Агулам САЗ дала 11 рэкамендацыяў для дзяржаваў, сярод якіх працягваць вакцынацыю, абменьвацца досведам ды інфармацыяй, падзяліцца дозамі вакцыны для павелічэння глабальнай справядлівасці, ладзіць масавыя імпрэзы з улікам рызыкі, забяспечыць дастатковую магутнасць для крытычнай клінічнай дапамогі.

Аб’ектыў
О-мікрон наступае
2022.01.13 22:08

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў