21 студзеня адкрыюць кінафестываль «Watch Docs Belarus»


Кінафестываль «Watch Docs Belarus» пройдзе 21–28 студзеня пад назваю «Human Rights Extremist». Фільмы будуць даступныя онлайн 21–28 студзеня на варшаўскай платформе VOD.

«Watch Docs Belarus» пройдзе 21–28 студзеня

«З улікам становішча ў краіне – «не да законаў», – арганізацыю онлайн-фестывалю ўзяў на сябе шматгадовы партнёр – Хельсінкскі фонд правоў чалавека. У сувязі з вымушанай эміграцыяй тысяч беларусаў фільмы будуць даступныя да прагляду на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы», – паведамляюць арганізатары.

У межах онлайн-кінафестывалю будуць паказаныя дакументальныя стужкі аб правах чалавека розных жанраў. Арганізатары распавядуць пра людзей з усяго свету, якія, напэўна, былі б прызнаныя «экстрэмістамі» ў сучаснай Беларусі.

Сярод кінастужак – фільм «Выхад», зняты былой неанацысткаю, кароткаметражка «Атамныя салдаты», фільмы пра мігрантаў «Катастрофа карабля» і «Гульня ценяў», стужка «Аднойчы ў Венесуэле» ды шмат іншых.

Як абяцаюць арганізатары, усе фільмы будуць транслявацца з субцітрамі на расейскай ці беларускай мове бясплатна.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў