Страты ад карупцыі – ад 3 да 6 млрд на год


У Беларусі працягваецца афіцыйная вайна… з афіцыйнаю карупцыяй. Часцей за ўсё ў сеткі праваахоўнікаў трапляюць прадстаўнікі гомельскай вертыкалі.Роўна месяц таму прысуд вынеслі былому кіраўніку гораду Віктару Піліпцу, а ўжо сёння пад арыштам – два намеснікі кіраўніка аблвыканкаму.

Супраць каго Лукашэнка вядзе карупцыйную вайну – у «Гарачым каментары» з эканамістам Леанідам Заікам.

{movie}Страты ад карупцыі — ад 3 да 6 млрд на год |right|16507{/movie}

«Гэта не вайна, а паказальныя дзеянні, звязаныя з пакараннем чыноўнікаў, якія не пасуюць уладзе і перавышаюць узровень хабарніцтва ў краіне. То бок гэта вайна супраць сябе. Другі пункт, усіх, каго пераследуе закон, зацвярджаў або сам прэзідэнт, або ягоныя памочнікі», – адзначыў эканаміст.

На думку эксперта, сістэма карупцыі Лукашэнкі арганічная, бо «прэзідэнт можа ўсё, рэгіянальныя лідары могуць усё, толькі ў межах рэгіёну, таму галоўнае не браць вельмі шмат. Менш за паўмільёна долараў могуць і не заўважыць».

Паводле Леаніда Заікі, калі параўноўваць з Украінаю, там нашмат большыя аб’ёмы карупцыі і падману людзей. «У Беларусі ж галоўная фігура карупцыі – прэзідэнт краіны. Калі з ім дамовіцца і развязаць пытанне, то да цябе не будзе ніякіх «падкатаў» і «адкатаў» з хабарамі. Ёсць шмат невялікіх прадпрыемстваў, а самая галоўная аснова для карупцыі – зямля. Галоўная сфера для карупцыі: сельская гаспадарка, праз якую пракачваецца 15 % бюджэту. Далей ідуць замовы муніцыпальных органаў на добраўпарадкаванне і жыллёвае будаўніцтва».

Пра страты дзяржаўнага бюджэту, карупцыйныя схемы і як з імі змагацца – у «Гарачым каментары».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў