Расейскія войскі распачалі ў Беларусі батальённыя тактычныя вучэнні


Міністэрства абароны Расеі абвесціла пра батальённыя тактычныя вучэнні сваіх вайскоўцаў, якія прыбылі ў Беларусь у гэтак званую рэгіянальную групоўку. У ведамстве заявілі, што курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі трывае «і ўдзень, і ўначы», піша агенцтва «Интерфакс».

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі. 23 кастрычніка 2022 года.
Фота: Мінабароны Беларусі / Telegram

Расейскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь для стварэння рэгіянальнай групоўкі, правядуць батальённыя тактычныя вучэнні, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі. Пасля гэтага «камандаванне дасць канчатковую характарыстыку баяздольнасці і боегатовасці фармаванняў».

У ведамстве заявілі таксама, што расейскія вайскоўцы на палігонах у Беларусі «працягваюць курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі», заняткі трываюць «і ўдзень, і ўначы».

Раней, у лістападзе, Мінабароны Расеі паведамляла пра трэнаванне на беларускіх палігонах сваіх танкістаў, артылерыстаў, сувязістаў, інжынераў і фармаванняў радыёэлектроннай барацьбы.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусь у склад рэгіянальнай супольнай групоўкі прыбылі каля 9 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. У Менску запэўніваюць, што яе задачы выключна абарончыя.

Аналітыка
Рызыка ўступлення Беларусі ў вайну павялічваецца?
2022.12.05 17:49

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў