Дэлегацыя Міністэрства міграцыі і перамешчаных асобаў Іраку наведала лагер для мігрантаў на літоўска-беларускай мяжы. Чыноўнікі дамовіліся аб пераводзе ўцекачоў у Вільню, піша Zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу Міністэрства.
Прадстаўнікі іракскага міністэрства сустрэліся з намеснікамі міністраў замежных справаў і ўнутраных справаў Літвы, кіраўніцтвам памежнай службы, і з прадстаўнікамі міжнародных арганізацыяў і агенцыяў ААН.
У выніку была дасягнутая дамоўленасць, што мігрантаў, якія ўжо знаходзяцца ў Літве, забяспечаць жытлом у Вільні, а таксама ўсім неабходным для пражывання.
Іракцы пагадзіліся на павелічэнне фінансавай дапамогі да 1 тысячы еўра на чалавека тым, хто пагадзіцца добраахвотна вярнуцца ў Ірак да 20 студзеня 2022 году.
ГГ, belsat.eu