Яшчэ трох чалавек прызналі палітвязнямі ў Беларусі. Цяпер іх 876 чалавек


Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ траіх чалавек. Гэта Міхаіл Хаванскі, Генадзь Смірноў і Галіна Гарацкевіч.

Міхаіл Хаванскі быў асуджаны за гвалт у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных справаў і прысуджаны да аднаго году пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Генадзь Смірноў – за супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў і абразу прэзідэнта. Яго прыгаварылі да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі.

Галіну Гарацкевіч асудзілі на тры гады абмежавання волі за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў. Яна ўжо накіравана адбываць пакаранне.

На 19 лістапада 2021 года ў Беларусі налічваецца 876 палітзняволеных.

Hавiны
Ні прызнання, ні скасавання санкцыяў. Прэзідэнт Літвы выказаўся пра кантакты з Лукашэнкам
2021.11.19 08:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў