Больш за 80 былых сілавікоў пазбаўленыя званняў указам Лукашэнкі


У Беларусі больш за 80 вайскоўцаў і працаўнікоў пракуратуры пазбаўленыя воінскіх званняў і класных чыноў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Паведамляецца, што гэтыя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых структур і работнікі органаў пракуратуры пазбаўлены званняў і чыноў за ўчыненне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў і дыскрэдытуючых правінаў.

Сярод абвінавачанняў супраць пазбаўленых звання сілавікоў – наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразы прадстаўнікоў улады, выступленне з заявамі экстрэмісцкага характару і іншыя. Рашэнне аб пазбаўленні званняў таксама адносіцца да былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў адстаўцы або запасе. Некаторыя з іх былі звольненыя са службы больш за дзесяць гадоў таму.

Таксама званняў пазбаўленыя былыя вайскоўцы, якія зараз прымаюць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаў, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Падобны па ўказ быў падпісаны ў траўні мінулага году. Тады Лукашэнка пазбавіў званняў 80 былых сілавікоў.

Меркаванні
Намёк на дыялог з Лукашэнкам, ці гульня надалей. Калі чакаць амністыю палітвязняў?
2022.09.18 16:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў