З палка Каліноўскага выйшаў склад батальёну «Тэрор»

Камандзір батальёну «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены з ЗСУ і, як следства, з палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба палка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіеўская вобласць, Украіна. 6 чэрвеня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Часта байцоў не пагадзіліся з гэтым рашэннем і таксама выйшла з палку. Цяпер яны адасобленыя ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор».

«Байцы, якія не пагадзіліся з гэтым рашэннем, былі выдзеленыя са складу палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор», – паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Вядома, што ў звольненага «Варага» быў канфлікт з ужо таксама былым байцом палка Паўлам Кулажанка, які сышоў сам. Прычыны звальнення «Варага» і іншыя падрабязнасці полк не раскрывае.

Добраахвотнік распавёў пра стан палка Каліноўскага

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны