Лукашэнка: «Не думайце, што я планую нейкі напад, што Украіну будзем бамбіць з тэрыторыі Беларусі»


На сустрэчы з жыхарамі Пружанскага раёну і працаўнікамі гаспадаркі «Жураўлінае» 19 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў таксама Украіну і заявіў, што ў яго няма ніякага жадання, каб «вашыя і мае дзеці ваявалі».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з жыхарамі Пружанскага раёну і працаўнікамі гаспадаркі «Жураўлінае» 19 жніўня.
Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

«Вы не думайце, што я тут планую нейкі напад, вось Украіну будзем бамбіць з тэрыторыі Беларусі і гэтак далей. Няма ў мяне такога жадання, каб вашыя і мае дзеці ваявалі. У імя чаго? Нам трэба ўціхамірыцца», – сказаў Лукашэнка, і зазначыў, што «ніякая Украіна не ваюе сёння, сёння з Расеяй ваюе ўвесь блок NATO і Амерыка перш за ўсё».

З самага пачатку нападу і поўнамаштабнай вайны, з 24 лютага бягучага года, Расея вядзе абстрэлы Украіны з беларускай тэрыторыі. Сцвярджаецца, што ўсе ракетныя ўдары наносяцца расейскімі войскамі, якія дыслакуюцца ў Беларусі, а беларуская армія ў вайне не ўдзельнічае.

Аб’ектыў
Ці адбудзецца чарговы напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі?
2022.08.16 23:07
Аналітыка
Па Украіне зноў страляюць з тэрыторыі Беларусі. Што мае на мэце Пуцін, і чаму Расея страляе ракетамі С-300?
2022.07.28 17:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў