ГУБАЗіК затрымаў менчукоў, якія запусцілі салют у 23:34 9 жніўня


У праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяльнае» відэа з затрыманым менчуком, які, нібыта, запускаў феерверкі ў гадавіну выбараў 9 жніўня ў Менску па вуліцы Шугаева.

Затрыманы назваўся Дзянісам Раманчуком. На відэа ён кажа, што 9 жніўня ў 23:34 запусціў феерверк насупраць свайго дома ва Уруччы. Відэа, якое здымала ягоная жонка, мянчук адправіў шэрагу «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.

Вось тое самае відэа:



Паведамляецца, што сілавікі затрымалі і ягоную жонку. Што менавіта прадʼяўлена сямейнай пары – не паведамляецца.

Hавiны
Ніне Багінскай забаранілі паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі
2022.08.19 21:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў