Затрыманых супрацоўнікаў БелаПАН прызналі палітвязнямі


Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі затрыманых 18 жніўня дырэктарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну, былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава і бухгалтарку кампаніі Кацярыну Боеву.

Дырэктарка і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына з дыпломамі прэмі імя Алеся Ліпая «Гонар журналістыкі» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 9 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Заяву падпісалі восем праваабарончых арганізацыяў, а таксама «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якая і перадала заяву.

Артыкулы
Другі рэйд з пачатку году. Вобшукі і затрыманні журналістаў БелаПАН
2021.08.18 16:45

Праваабаронцы лічаць, што затрыманні і ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН – «працяг мэтанакіраванай палітыкі ўладаў у абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працяг наступу на свабоду слова».

Фармальна Ірына Леўшына, Дзмітрый Наважылаў і Кацярына Боева затрыманыя ў межах крымінальнай справы за «Арганізацыю ці падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праваабаронцы перакананыя, што сапраўдныя матывы палітычныя, а дзеянні сілавікоў маюць на мэце спыніць ці змяніць характар законнай дзейнасці БелаПАН.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення і супрацоўнікаў БелаПАН, і астатніх палітвязняў, якіх на сёння больш за 630. Таксама праваабаронцы патрабуюць перастаць ужываць крымінальны пераслед як інструмент ціску на свабоду выказвання меркавання.

Hавiны
На Акрэсціна прынялі перадачы для затрыманых працаўнікоў БелаПАНу
2021.08.19 16:02

БелаПАН – першае незалежнае беларускае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1991 годзе. Агенцтва прадае навіны іншым выданням і ўстановам, а таксама вядзе інтэрнэт-газету Naviny.by.

У студзені 2021 года ў БелаПАНе ўжо адбываліся ператрусы. Тады іх чынілі працаўнікі УБЭП ГУУС Менскага гарвыканкаму паводле справы медыйнага менеджара Андрэя Аляксандрава. У 2015–2018 гадах журналіст працаваў намеснікам дырэктара БелаПАНу. 12 студзеня яго затрымалі ў якасці падазраванага паводле арт. 342 КК РБ. Як сцвярджалі ў МУС, журналіст з 22 жніўня да 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў, грошы ён атрымліваў ад ініцыятывы «BY_help». 30 чэрвеня яму выставілі новае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве». Цяпер Аляксандраву пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Аляксандрава палітычным вязнем.

АА belsat.eu

Стужка навінаў