Турцыя пачне падрыхтоўку да маштабнага землятрусу


Улады Турэччыны неўзабаве пачнуць падрыхтоўку Стамбула да землятрусу, магнітуда якога, як мяркуюць сейсмолагі, можа перавышаць 7 балаў. У лютым 2023 года падобны землятрус унёс дзясяткі тысячаў жыццяў.

Наступствы землятрусу ў Турцыі ў лютым 2023 года. Фото: dw_turkce / Twitter

12 ліпеня турэцкі сейсмолаг Наджы Гёрур спрагназаваў верагоднасць штуршкоў магнітудай у 7,2–7,6 бала ў Стамбуле і раёне Мармуровага мора, што прымусіла ўлады турэцкай сталіцы задумацца пра пэўныя захады бяспекі.

У сувязі са зробленымі прагнозамі, міністр экалогіі і горадабудавання Турцыі Мехмет Озхасекі правёў сустрэчу з мэрам Стамбула і старшынямі раёнаў горада, падчас якой яны абмеркавалі магчымыя захады бяспекі і дасягнулі прынцыповай згоды. Падрыхтоўка пачнецца ўжо з наступнага тыдня.

«Згодна з прагнозамі, у выпадку актывізацыі разлому ў Мармуровым моры адбудзецца наймагутнейшы землятрус. Верагоднасць такога землятрусу да 2030 года – каля 50%, вывад зроблены на падставе вывучэння 2000 гадоў гісторыі землятрусаў у гэтым рэгіёне і аналіза вынікаў геафізічных і сейсмічных даследаванняў», – паведаміў прафесар сейсмалогіі, член Рады вучоных мэрыі Стамбула па пытаннях землятрусаў Халюк Эйідаган.

Паводле словаў эксперта, негатыўны эфект ад землятрусу можа адчуць уся Турцыя, бо менавіта Стамбул забяспечвае 35% ВУП краіны. Магчымы землятрус можа зкрануць сем правінцыяў, насельніцтва якіх перавышае 25 мільёнаў чалавек, падкрэсліў Эйідаган.

Нагадаем, што ў лютым у паўднёвай і цэнтральнай частках Турэччыны адбыліся землятрусы сярэдняй магнітудай каля 7,8 бала, у выніку якіх загінула больш за 50 тысячаў чалавек. Урон, нанесены стыхіяй, ацэньваўся ў 80 мільярдаў долараў.

Разбор
Пагроза землятрусу: чаму ў Турцыі нікога не папярэдзілі
2023.02.08 19:38

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў