Памёр адзін з начальнікаў баранавіцкай міліцыі. Ён зламаў шыю, калі ныраў у ваду


Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС падпалкоўнік Аляксей Гецьман зламаў сабе шыю і памёр, паведамляе выданне «Наша ніва» са спасылкай на крыніцу.

Аляксей Гецьман.
Фота: nashkraj.by

Паводле інфармацыі выдання, падпалкоўнік скокнуў у ваду, ударыўся галавой аб дно і атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём. Нейкі час пасля траўмы ён быў паралізаваны, але пазней памёр.

Падпалкоўнік Аляксей Гецьман неаднаразова асабіста браў удзел у рэпрэсіях супраць беларусаў, непраўдзіва сведчыў на судах у Баранавічах пасля выбараў 2020 года. Ён сам і ягоныя падначаленыя фабрыкавалі адміністратыўныя і крымінальныя справы супраць жыхароў гораду.

Артыкулы
«Мы ёсць». Тры гісторыі беларускіх дваровых партызанаў, што працягваюцца і цяпер
2022.07.19 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў