Кітай паабяцаў ЗША, што не будзе пастаўляць зброю Расеі


Кітайскія ўлады запэўнілі, што не пастаўляюць і не будуць пастаўляць зброю Расеі. Пра гэта 19 чэрвеня на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Пекін заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Энтані Блінкен.
Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter

«Што датычыць смяротнай дапамогі Расеі для ўжывання ва Украіне, мы і іншыя краіны атрымалі запэўненні Кітая пра тое, што смяротная дапамога Расеі для ўжывання ва Украіне не надаецца і не будзе надавацца», – сказаў Энтані Блінкен.

Паводле яго, ЗША не бачаць доказаў, якія супярэчаць гэтаму. Аднак Вашынгтон занепакоены прыватнымі кампаніямі, якія могуць пастаўляць Расеі тэхналогіі двайнога прызначэння або тэхналогіі, «яўна накіраваныя на ўзмацненне ваеннага патэнцыялу Расеі ва Украіне».

«І мы папрасілі кітайскі ўрад праяўляць вялікую пільнасць у гэтым плане», – заявіў дзяржсакратар ЗША.

Ён растлумачыў, што размова ідзе аб прыватных кампаніях, якія могуць пастаўляць тэхналогіі

Hавiны
У Пекіне адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзінь Піна з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам
2023.06.19 15:41

19 чэрвеня ў Пекіне адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзінь Піна з Энтані Блінкенам. Кітайскі кіраўнік па выніках сустрэчы заявіў пра супольную адказнасць ЗША ды Кітаю за мір і бяспеку на планеце.

«Свету патрэбныя ў цэлым стабільныя кітайска-амерыканскія стасункі, і ад таго, ці змогуць Кітай і ЗША правільна дамовіцца, залежыць будучыня і лёс чалавецтва», – сказаў ён.

Паводле яго, інтарэсы дзвюх краінаў павінны ўспрымацца ўсур’ёз, а не як пагрозы адна адной. Таксама ён лічыць, што міжнародная супольнасць не жадае канфліктаў паміж Кітаем і ЗША. Сі Цзінь Пін дадаў, што «Кітай паважае інтарэсы Злучаных Штатаў і не будзе кідаць выклік Злучаным Штатам ці замяняць іх».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў