Звязаная з рэжымам Лукашэнкі клайпедская кампанія «Belintertrans Baltic» трапіла пад санкцыі


Клайпедская транспартна-экспедытарская кампанія «Belintertrans Baltic», якая кіруецца адной з найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных экспедытарскіх кампаніяў «Белінтэртранс», патрапіла ў спіс літоўскіх юрыдычных асобаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі Захаду. Пра гэта паведамляе Delfi.

Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў (СРФП) Літвы паведамляе, што сродкі «Belintertrans Baltic» замарожаны праз сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам транспарту і камунікацый Беларусі Аляксеем Аўраменкам.

100 % акцый гэтай літоўскай кампаніі належаць беларускай дзяржаўнай кампаніі «Беларускі чыгуначны транспартна-лагістычны цэнтр» («Белінтэртранс»).

Усяго ў Літве былі замарожаны сродкі і акцыі 15 кампаніяў з-за санкцый ЕЗ супраць Расеі і Беларусі.

Аб’ектыў
Эксперт: Беларусь становіцца часткаю агульнарасейскай прасторы ў двух галінах
2022.04.13 23:06

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў