Карыстальнікі з Беларусі і РФ пазбавіліся магчымасці спампоўваць 10-ую і 11-ую версіі «Windows»


Амерыканская карпарацыя «Microsoft» адлучыла карыстальнікам з Беларусі і Расеі магчымасць спампаваць са свайго афіцыйнага сайту аперацыйныя сістэмы «Windows 10» і «Windows 11», а таксама некаторыя іншыя прадукты. Пра гэта паведамляе выданне «Officelife».

Пры спробе спампаваць з сайту «Microsoft» з Беларусі сродак стварэння выяваў дыска з «Widows 10» і «Widows 11» пад назваю «Media Creation Tool» карыстальнік бачыць памылку 404 (файл або дырэкторыя не знойдзены).

У той жа час з улучаным VPN загрузка «Media Creation Tool» з сайту «Microsoft» пачынаецца.

Афіцыйных заяваў на гэты конт кампанія «Microsoft» не рабіла.

Раней, 4 сакавіка, «Microsoft» прыпыніла продаж тавараў і паслуг у Расеі праз вайну ва Украіне.

Hавiны
Эпоха павольна сышла: «Microsoft» спыніла падтрымку «Internet Explorer»
2022.06.15 15:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў