Няўрадавыя арганізацыі і беларускія дыяспары звярнуліся да кліентаў БМЗ, у тым ліку да Sсandia Steel Baltic, што ўваходзіць у склад шведскай кампаніі Scandia Steel, з нагоды парушэнняў правоў працаўнікоў у яго пастаўшчыка і адпаведнасці гэтых парушэнняў іх этычным правілам.
У зваротным лісце Прафесійнаму звязу беларусаў у Вялікай Брытаніі (PUBB) Scandia Steel заявіла, што «мы сур’ёзна ставімся да ўсіх заявах аб парушэннях правоў чалавека, будзь то ў дачыненні да нашай уласнай дзейнасці або нашых дзелавых адносін. Мы падзяляем вашу асцярогу з нагоды адносін з рабочымі».
Савет дырэктараў разгледзеў гэтае пытанне і вырашыў «паступова адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і прыпыніць будучыя заказы на пастаўку прадукцыі».
Раней французская кампанія Michelin таксама паабяцала разгледзець факты парушэння правоў працоўных на БМЗ. Кампанія звярнулася да французскіх і еўрапейскіх профільных арганізацый па пытаннях правоў чалавека на беларускім прадпрыемстве. Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі, адрасаваным Прафесійнаму звязу беларусаў у Вялікай Брытаніі.
Кампанія таксама плануе правесці знешнюю незалежную праверку праў работнікаў, у рамках якой апытаюць працоўных, звольненых з БМЗ, у тым ліку тых, хто спрабаваў стварыць незалежны прафсаюз.
У Michelin адзначылі, што ў выпадку адмоўнага заключэння будзе разгледжана пытанне аб спыненні адносін з БМЗ.
АД, belsat.eu