Ціханоўская выказала спачуванне сем'ям загінулых пад Баранавічамі пілотаў


Андрэй Нічыпарчык.
Фота: lidanews.by

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі.

«Сёння пад Баранавічамі разбіўся вайсковы самалёт. Лётчыкі Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка выявілі няспраўнасць – але не пакінулі борт, пакуль не пераканаліся, што падзенне самалёта не закране жылых дамоў. Яны катапультаваліся ў самы апошні момант – і гэта каштавала ім жыцця. Я выказваю спачуванні родным і блізкім Андрэя і Мікіты. І захапляюся іхным учынкам, бо ставіць жыццё іншых вышэй за ўласнае, – гэта сапраўдны гераізм», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Мікіта Куканенка. Скрыншот з відэа ВоенТВ

19 траўня пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва яго пілоты загінулі.

На гэтым тыдні, 21–22 траўня, у Баранавічах меліся адзначаць 150-годдзе гораду. Сярод іншага 22 траўня планавалі дэманстратыўныя палёты вайсковай авіяцыі. Ці захаваюцца яны і надалей у праграме свята, ды ці будзе самое свята, не вядома.

Абноўлена
У Баранавічах упаў вайсковы самалёт. Два пілоты загінулі
2021.05.19 13:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў