Кацярыну Андрэеву этапавалі ў магілёўскае СІЗА


Муж журналісткі «Белсату» Ігар Ільяш даведаўся, што Кацярына цяпер знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Адтуль яе павінны этапаваць у гомельскую калонію для адбыцця пакарання.

Апошнія два месяцы Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова правяла ў жодзінскай турме. Пасля таго як суд Менгарсуд адхіліў апеляцыйную скаргу, пакінуўшы прысуд журналісткам без зменаў, нашых каляжанак мусілі этапаваць у гомельскую калонію.

«Чакалася, што этап будзе ў ноч з 17 на 18 траўня, але мы не ведалі дакладна, наўпрост павязуць у гомельскую калонію або праз Магілёў. Аказалася, што ўсё ж праз Магілёў», – кажа Ігар Ільяш.

Наконт Дарʼі Чульцовай дакладнай інфармацыі няма, але, імаверна, іх этапавалі разам з Кацярынай. Колькі прабудуць журналісткі ў магілёўскім СІЗА невядома – гэта можа быць як пару дзён, гэтак і пару тыдняў. З магілёўскага СІЗА іх мусяць перавезці ў гомельскую калонію для адбыцця пакарання.

Раней праз аналагічны маршрут этапавалі зняволеную журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч: з Жодзіна яе перавезлі ў Магілёў, а адтуль – у Гомель.

Hавiны
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі ўжо паўгода
2021.05.15 09:20

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

У жодзінскай турме Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае, што на дзвярах камеры ёсць карычневая картка – так пазначаецца прысутнасць асобы, схільнай да экстрэмізму. Падчас паверак журналісткі мусяць называць наглядчыкам свой артыкул і казаць аб прафілактычным уліку. Для асобы, якую прызналі «схільнай да экстрэмізму», у камеры вызначанае пэўнае месца, дзе яна абавязкова павінна заставацца, калі заходзіць наглядчык. Таксама чалавека з такім статусам могуць перыядычна выклікаць на прафілактычныя гутаркі.

Артыкулы
«Галоўная загадка найбліжэйшых месяцаў: якую спецыяльнасць я набуду для рэзюмэ». Аб чым пішуць Каця Андрэева і Даша Чульцова
2021.05.08 14:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў