Беларускі расследавальніцкі цэнтр, які знайшоў патаемныя актывы Гуцэрыева, атрымаў міжнароднае прызнанне


Беларускі расследавальніцкі цэнтр стаўся часткай міжнароднай раследавальніцкай платформы. Днямі стала вядома, што незалежны цэнтр, заснаваны камандай праектаў «Давайце разбірацца», «Лукавыя навіны», «Шчыра кажучы» і «Эканоміка з Чалым», якія выходзяць на тэлеканале «Белсат», далучыўся да пляцоўкі OCCRP. Установа займаецца расследаваннямі карупцыйных схемаў і злачынстваў, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі і набліжаных да іх расейскіх алігархаў.

Фота: Белсат

Каманда Беларускага расследавальніцкага цэнтру ўваходзіла ў міжнародны кансорцыум, які працаваў над «Pandora Papers». Сярод іх расследаванняў – раскрыццё карупцыйнай схемы пры рэканструкцыі стадыёну «Дынама» ў Менску, схемы абыходу міжнародных санкцыяў і сувязяў блізкіх да ўлады бізнесоўцаў з афшорнымі кампаніямі. Днямі ў сваім новым расследаванні, праведзеным супольна з брытанскай «The Guardian», Цэнтр знайшоў нерухомасць у Лондане коштам у $ 200 млн, якая належыць сям’і Міхаіла Гуцэрыева і не трапіла пад накладзеныя на алігарха санкцыі.

Аб’ектыў
Куды падзеліся грошы Міхаіла Гуцэрыева? Расследаванне «Белсату»
2022.04.12 22:29

«Гэтая важная падзея не толькі для нас, але і для нашай краіны. Таму што цяпер Беларусь не з’яўляецца белай плямай на мапе свету. Журналісцкія расследаванні – гэта важная частка грамадскага кантролю, дзякуючы якому карупцыйныя злачынствы не застаюцца беспакаранымі», – лічыць Станіслаў Івашкевіч, заснавальнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

У міжнародным Цэнтры расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) лічаць, што з’яўленне новых удзельнікаў дапаможа больш эфектыўна змагацца з карупцыяй у сусветным маштабе і дасць магчымасць «пабудаваць лепшае разуменне, як рэгіянальныя дзейныя асобы і сеткі ўпісваюцца ў вялікую сетку глабальнай злачыннасці і карупцыі». Гэтыя спадзяванні звязаныя з асаблівасцямі працы аб’яднання, у аснове якога ляжыць абмен інфармацыяй паміж журналістамі з розных краінаў і рэалізацыя супольных трансгранічных праектаў. Для падтрымання гэтай дзейнасці OCCRP дапамагае журналістам рознымі рэсурсамі, у тым ліку сродкамі лічбавай і фізічнай абароны.

У Цэнтры расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) уваходзяць 55 СМІ з 42 краінаў свету. Цяпер і з Беларусі.

Hавiны
«Адкапаюць яшчэ тваіх прапрадзедаў». Лукашэнка адрэагаваў на расследаванне «Белсату»
2022.02.08 15:28

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў