Мужчына размаляваў прыпынак у колеры БЧБ-сцяга і зрабіў надпіс на плоце. На яго завялі крымінальную справу


У дачыненні 39-гадовага жыхара адной з вёсак Чэрвеньскага раёну распачалі крымінальную справу за «абразу суддзі» і «псаванне маёмасці».

Як паведамляюць у Следчым камітэце, 39-гадовы мужчына ўначы з 2 на 3 сакавіка 2020 года адной з вёсак Чэрвеньскага раёну нанёс на плот дому суддзі раённага суда «надпіс абразлівага характару».

«Яшчэ адзін падобны надпіс ён нанёс там жа ўначы з 25 на 26 сакавіка. Названыя дзеянні зламысніка былі звязаныя з дзейнасцю суддзі па ажыццяўленні правасуддзя. Выяўлены і іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны. Так, у студзені-лютым бягучага года ён размаляваў прыпынак у той жа вёсцы бел-чырвона-белай сімволікай», – паведамляецца ў прэс-рэлізе СК.

Размаляваны ў колеры бел-чырвона-белага сцяга прыпынак. За гэта на вяскоўца завялі крымінальную справу.
Фота: sk.gov.by

Мужчына быў затрыманы міліцыяй. Яму выстаўлена абвінавачванне паводле арт.391 («абраза суддзі») і па арт.341 («псаванне маёмасці») Крымінальнага кодэкса.

У СК паведамляюць, што затрыманы на допыце «цалкам прызнаў сябе вінаватым, раскаяўся ў зробленым»:

«Растлумачыў, што на адным з інтэрнэт-сайтаў прачытаў, што суддзя, якая пражывае па суседстве, выносіць несправядлівыя прысуды ўдзельнікам пратэставых акцыяў у краіне. Гэта і паслужыла прычынай нанясення ім надпісаў на плоце яе дома. Таксама з паказанняў абвінавачанага вынікае, што ён быў удзельнікам мясцовага дэструктыўнага чату ў Telegram. Мужчына вырашыў пазначыць прысутнасць бел-чырвона-белага сцяга і ў Чэрвеньскім раёне, размаляваўшы прыпынак у сваёй вёсцы».

Меру стрымання для мужчыны абралі ў выглядзе асабістай парукі.

Hавiны
Жыхара Полаччыны пакаралі 5 гадамі калоніі за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку
2021.04.19 13:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў