МЗС Даніі больш не будзе называць Беларусь «Белай Расеяй»


Калаж пра змену назвы Беларусі.
Фота: dr.dk

Міністэрства замежных справаў Даніі больш не будзе ўжываць у дачыненні Беларусі слова Hviderusland (літаральна Белая Расея), а замест гэтага ў афіцыйным кантэксце нашую краіну будуць называць Belarus.

Гэта адбываецца па просьбе самых беларусаў, але гэта таксама павінна разглядацца як маральнае падтрыманне мірных пратэстаў у краіне, заявіў міністр замежных справаў Епэ Кофад у каментары выданню DR:

«Не варта недаацэньваць падтрымання, якое можна аказаць шляхам змены назвы. І я ведаю, што людзі гэта цэняць, бо гаворка пра тоеснасць, нацыянальную незалежнасць і павагу».

Пратэсты ў Беларусі сталіся моцным стымулам для краінаў, якія называлі нашую дзяржаву «Белаю Расеяй», замяніць назву на Беларусь. Напрыклад, нідэрландскае выданне «De Volkskrant» пастанавіла не ўжываць больш Wit-Rusland, а нямецкі «Der Spiegel» – Weißrussland.

У 2019 годзе з заявай, аналагічнай дацкай, выступіла Міністэрства замежных справаў Швецыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў