Вольны беларускі ўніверсітэт пасля онлайн-уварвання кадэбіста прызналі экстрэмісцкім фармаваннем


МУС дадаў Вольны беларускі ўніверсітэт у свой пералік экстрэмісцкіх фармаванняў. Навучальная ўстанова, на думку сілавікоў, «здзяйсняе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў».

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Крыніца: mlyn.by

КДБ прызнаў Вольны беларускі ўніверсітэт экстрэмісцкім фармаваннем 15 студзеня, а сёння, 19 студзеня, установу залучылі ў адпаведны спіс Міністэрства ўнутраных справаў.

У гэтым пераліку паведамляецца, што ўніверсітэт «здзяйсняе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавым ды іншым падтрыманні фонду імя Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску, дэлегацыі Еўрапарламенту ў пытаннях Беларусі».

З чаго менавіта складалася нібыта экстрэмісцкая дзейнасць навучальнай установы, сілавікі не ўдакладнілі.

У спіс залучылі сайт універсітэту, яго акаўнты ў Facebook, Instagram і Linkedin, а таксама Telegram-канал і электронную пошту.

У канцы снежня да онлайн-лекцыі ўстановы далучыўся прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак, які паспрабаваў запалохаць удзельнікаў, заявіўшы, што «ўсе пад кантролем».

Вольны беларускі ўніверсітэт заснавалі ў 2017 годзе. Пасаду канцлера ўправы займае Аляксандр Мілінкевіч, праграмны дырэктар – Алесь Лагвінец. Ва ўніверсітэце працуюць больш за 50 выкладчыкаў. Усе заняткі ладзяцца онлайн.

Абноўлена
«Вы пад кантролем». Супрацоўнік КДБ падлучыўся да онлайн-заняткаў Вольнага беларускага ўніверсітэту
2023.12.19 20:57

Акрамя таго, у МУС прызналі экстрэмісцкім фармаваннем праект «ЛУКАвица», нібыта звязаны з Алаю Марціновіч. У пералік улучаны лагатып у выглядзе цыбуліны белага і чырвонага колераў, а таксама акаўнты ў розных сацыяльных сетках, некалькі Telegram-каналаў і канал у YouTube.

Hавiны
У Беларусі папоўнілі спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў і фармаванняў
2023.10.13 19:37

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў