Падтрымаў путч ГКЧП і пераварот 1996 года. Памёр апошні кіраўнік Кампартыі БССР Малафееў


19 студзеня памёр апошні кіраўнік Камуністычнай партыі БССР Анатоль Малафееў. Пра гэта паведаміла ў Facebook прэс-сакратарка ўраду Беларусі Аляксандра Ісаева.

«Урад смуткуе ў сувязі са смерцю былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Аляксандравіча Малафеева і выказвае шчырыя спачуванні ягоным родным і блізкім», – адзначыла яна.

Анатоль Малафееў.
Фота: vytoki.net

Анатоль Малафееў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Гомлі. Скончыў чыгуначную вучэльню і працаваў слесарам, затым служыў на флоце. Пазней зрабіў паспяховую партыйную кар’еру: кіраваў Мазырскім гаркамам, Гомельскім і Менскім абкамамі партыі.

У лістападзе 1990 года стаў кіраўніком Камуністычнай партыі БССР. У жніўні 1991 года Малафееў падтрымаў путч ГКЧП, пасля чаго ў Беларусі была прыпыненая дзейнасць Кампартыі.

Пасля распаду СССР Анатоль Малафееў працаваў у апараце Савету Міністраў. У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету. У наступным годзе ён падтрымаў рэферэндум Аляксандра Лукашэнкі ды ўвайшоў у Палату прадстаўнікоў, дзе стаў яе першым кіраўніком. Тыя падзеі некаторыя аналітыкі расцэньваюць як дзяржаўны пераварот.

У 2004–2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савету Рэспублікі ў рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Hавiны
Ад каранавірусу памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
2020.12.09 12:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў